Даўным-даўно не было ў людзей агню. І запалак не было, каб яго развесці. Ні пячы запаліць, ні скварку падсмажыць, ні кашу зварыць. А зімой асабліва пакутаваў народ - сцюжа і холад вакол. І тады людзі вырашылі здабыць кавалачак сонца, але як да яго дабрацца? Сонца высока, а крылаў людзі не маюць. Пайшлі людзі ў лес, прасіць птушак, каб нехта з іх дапамог, прынёс агню ад сонца. Усе птушкі адмовіліся ляцець да сонца, але ўсё ж знайшоўся адзін смяльчак - маленькая сінічка. Яна схапіла лучыну і паляцела да сонца, каб прынесці людзям агонь... Дабраўшыся да сонца, адважная сінічка прынесла яго кавалачак людзям, але пазбавілася ўсіх сваіх пёрак. І тады іншыя птушкі вырашылі даць ёй па пярынцы, каб выратаваць. Па матывах казкі беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі.