Мультсерыял складаецца з 8 гісторый, у якіх герой народных легенд і паданняў Несцерка са сваімі неразлучнымі сябрамі сабакам і катом знаходзяць выхад з любой сітуацыі. Яны ператвараюць звычыйныя гліняныя збаны ў музычны інструмент, перамагаюць крыважэрнага Цмока, які выкраў нявесту Несцеркі, і знаходзяць управу на Ліха, якое пасялілася ў іх доме.